Праект "Прыказкі, прымаўкі ды музей"

 

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы (Міжнародны дзень матчынай мовы)

У кожнай мове асобнае месца займаюць народныя прыказкі і прымаўкі. Важнае месца займаюць яны і ў беларускай культуры і мове, служачы не толькі лексічнымі асаблівасцямі, але і адлюстрацыяй нацыянальнай ментальнасці, а таксама з'яўляюцца неад'емнай часткай фальклору, перадаючы досвед папярэдніх пакаленняў.

Прыказкі і прымаўкі дапамагаюць захоўваць нацыянальную ідэнтычнасць. Іх выкарыстанне ў мове надае мастацкі аспект і рыхтуе аснову для глыбейшага разумення досведу народа.

Людзі ўжываюць прыказкі і прымаўкі ў розных сферах жыцця — ад паўсядзённых зносін да літаратурных твораў.

А мы паспрабуем злучыць беларускія прыказкі і прымаўкі з нашым музеям!

І зробім гэта праз цыкл публікацый нашага праекта "Прыказкі, прымаўкі ды музей!"

Кожную сераду з наступнага тыдня мы разам будзем паглыбляць нашую красамоўнасць з дапамогай беларускіх прыказак і прымавак, а таксама знаёміць Вас з цікавосткамі Быхаўскага музея!

 

 

1. "Не тады дождж, як ждуць, а тады як жнуць" \ Серп з экспазіцыі Быхаўскага гісторыка краязнаўчага музея

2. "Гаспадарку весці не лапці плесці" \ Лапці з экспазіцыі Быхаўскага гісторыка-краязнаўчага музея