Міжмузейны праект «Два раёны — адна гісторыя»

#дварайона_однаистория@bykhowmus

Скроневыя кольцы - жаночыя ўпрыгажэнні з каляровых металаў (срэбра, білону, медзі, бронзы, латуні), якія насіліся каля скроняў. Скроневыя кольцы ўпляталіся ў валасы, мацаваліся з дапамогай стужкі ці раменьчыка па некалькі штук з кожнага боку.

Паводле нашага сумеснага праекта "Два раёны - адна гісторыя" мы ў чарговы раз знаёмім Вас з нашай гісторыяй, экспазіцыяй, музейнымі фондамі.

На здымку:

З экспазіцыі Быхаўскага гісторыка-краязнаўчага музея

1. Семіпрамянёвае скроневае кальцо і фрагменты
Бронза, ліццё
ІХ-ХІІ ст.

2. "Знешні выгляд радзімічанкі"
Журавовіч Л.В.
Кардон, акварэль
2013 г.

#дварайона_однаистория

#быхов_ивацевичи

375