Міжмузейны праект «Два раёны — адна гісторыя»

Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня.

Канцэпцыя свята прадугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.

Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праходзіць у гарадах, якія з'яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання.

У 2013 годзе Дзень беларускага пісьменства прымаў Быхаў. У 2024 - гасцінна запрашалі свята літаратуры і кнігадрукавання Івацэвічы

#дварайона_однаистория

#быхов_ивацевичи

424