
28 жніўня праваслаўны свет святкуе Успенне Прасвятой Багародзіцы.
У рамках праекта "Два раёны - адна гісторыя" мы запрашаем Вас пазнаёміцца з гісторыяй храмаў Быхаўскага і Івацэвічцкага раёнаў: Свята-Успенскай царквой у вёсцы Мокрае і Свята-Успенскай царквой у вёсцы Бусяж.
У Быхаўскім павеце (зараз - Быхаўскі раён) ў 1865 г. была пабудавана Свята-Успенская царква ў вёсцы Мокрае.
"Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі" (1986 г.) дае наступнае апісанне царквы:
"У кампазіцыі будынка дамінуе квадратны ў плане асноўны аб'ём, які раней быў завершаны светлавым барабанам з купалам. Пры перабудове ў 1930-я гг. зроблены двухсхільны дах з залобкам і плоская падшыўная столь унутры. Да асноўнага аб'ёму прылягаюць больш нізкая пяцігранная апсіда, а таксама аб'яднаная ў адным выцягнутым зрубе дадатковы аб'ём і бабінец, над якім раней была званіца. Па баках апсіды нізкія сіметрычныя рызніцы. Сцены гарызантальна ашаляваны, умацаваны лапаткамі. Аконныя праёмы з паўкруглымі завяршэннямі аздоблены фігурнымі ліштвамі. Дэкаратыўныя дэталі афарбаваны. Уваходы ў будынак - цэнтральны і 2 бакавыя".
Пасля перабудовы храма ў 1930-я гг. улады спынілі яго дзейнасць. Набажэнствы зноў аднаўляюцца толькі ў 70-ыя гг. XX-га ст.
У 1990 г. царква была знішчана пажарам. На месцы згарэлага храма быў пабудаваны новы храм з белай цэглы, будаўніцтва якога завершана да 1994 г.
Асвечана царква была ў 1995 г. у гонар свята Успення Божай Маці.
#дварайона_однаистория
#быхов_ивацевичи